Пуцін прызнаў, што на Данбасе ёсць расійскія вайскоўцы
Уладзімір Пуцін прызнаў, што на Данбасе прысутнічаюць расійскія вайскоўцы. Прызнанне прагучала падчас вялікай прэс-канферэнцыі, якую кіраўнік Расіі дае 17 снежня.
"Мы ніколі не казалі, што там няма людзей, якія вырашаюць тыя ці іншыя пытанні ў ваеннай сферы. Але гэта не рэгулярная армія, рэгулярных войскаў у Данбасе няма", — паведаміў кіраўнік Расіі.
Раней Пуцін неаднаразова заяўляў, што расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Данбаса няма
Фота: Reuters