Пуцін заявіў пра пагрозу РБ з боку Польшчы: Расія адкажа усімі наяўнымі сродкамі

На польска-беларускай мяжы / https://twitter.com/Straz_Graniczna/
На польска-беларускай мяжы / https://twitter.com/Straz_Graniczna/

21 ліпеня расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў пра пагрозу Беларусі з боку Польшчы. "Польшча хоча пад натаўскім парасонам адарваць частку заходняй тэрыторыі Украіны і Беларусі, гэта небяспечная гульня", — гаварыў ён на аператыўнай нарадзе з Саўбезам РФ. Паводле яго слоў, "развязванне вайны Польшчай супраць Беларусі азначае і вайну супраць Расіі". І Масква "адкажа усімі наяўнымі сродкамі".

Пры гэтым вядома, што Польшча рэагуе выключна на дзеянні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які спачатку справакаваў міграцыйны крызіс, а пасля запрасіў у краіну вагнераўцаў.

Таксама Пуцін вырашыў "нагадваць" палякам, што "заходнія тэрыторыі цяперашняй Польшчы — гэта падарунак Сталіна". А яшчэ на нарадзе ішла гаворка пра тое, што ў Заходнюю Украіну нібыта збіраюцца ўвесці польскія войскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі