ПВК "Вагнер" у Беларусі абвясціла аб прыпыненні набору

Вагнераўцы ў Беларусі / "Ваяр"

Вагнераўцы ў Беларусі / "Ваяр" / "Ваяр"

Групоўка вагнераўцаў у Беларусі прыпыняе набор новых байцоў. Абвестка пра гэта з'явілася ў адкрытым чаце "Вагнера ў Беларусі" ад імя адміністратара чата, заўважыла Бі-Бі-Сі.

"Паважаныя супрацоўнікі кампаніі, сваякі байцоў і ўдзельнікі чата!!! У сувязі з апошнімі падзеямі набор у кампанію часова прыпынены. Для запісу ў рэзерв звяртацца ў кол-цэнтр", — гаворыцца ў абвестцы.

Большасць кіраўнікоў вагнераўцаў загінулі ў авіякатастрофе 23 жніўня разам з Яўгенам Прыгожыным. Пасля гэтага ў расійскіх СМІ сталі з'яўляцца паведамленні, што дзейнасць, якую вяла гэтая прыватная кампанія, плануе ўзяць на сябе Міністэрства абароны Расіі.

У Беларусі вагнераўцы апошнім часам таксама знізілі сваю актыўнасць. У сувязі з гэтым прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што поўнае закрыццё межыў з нашай краінай губляе актуальнасць.
 

ПВК "Вагнер" у Беларусі абвясціла аб прыпыненні набору
Абвестка ў чаце вагнераўцаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі