Пяць твараў Лукашэнкі: Цэслер стварыў беларускую версію скалы прэзідэнтаў

Пяць твараў Лукашэнкі: Цэслер стварыў беларускую версію скалы прэзідэнтаў

Вядомы дызайнер Уладзімір Цэслер стварыў беларускую версію скалы прэзідэнтаў. На ёй — пяць твараў Аляксандра Лукашэнкі. Як вядома, ён кіруе дзяржавай з 1994 года, прайшоў ужо пяць прэзідэнцкіх выбараў.

На гары Рашмор у Паўднёвай Дакоце ў ЗША можна пабачыць арыгінал: вялізныя скульптурныя партрэты прэзідэнтаў Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана, Тэадора Рузвельта і Аўраама Лінкальна. Вашынгтон прывёў амерыканскую нацыю да дэмакратыі, Джэферсан стварыў Дэкларацыю незалежнасці, Лінкольн адмяніў рабства, Рузвельт пабудаваў Панамскі канал, вывеў краіну з крызісу. Вышыня барэльефа дасягае больш за 18 метраў.

Пяць твараў Лукашэнкі: Цэслер стварыў беларускую версію скалы прэзідэнтаў
wikimedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі