Рабочы ў Бярозе падчас рамонту садка зваліўся з вышыні 8 метраў

Рабочы ў Бярозе падчас рамонту садка зваліўся з вышыні 8 метраў

Следчы камітэт праводзіць праверкі па двух выпадках траўмаў рабочых у Брэсцкай вобласці, інфармуе прэс-служба ведамства ў сваім Telegram-канале.

30 ліпеня у Бярозе 37-гадовы рабочы рамантаваў дах будынка дзіцячага садка. У гэты час ад сцяны адламіўся ​​фрагмент металічнай лесвіцы, на якой знаходзіўся рабочы. Мужчына зваліўся з вышыні каля 8 метраў.

А ў Жабінкаўскім раёне 31 ліпеня два рабочыя ставілі кроквенную сістэму на будынку склада. Моцны парыў ветру паваліў кроквы на мужчын з вышыні каля чатырох метраў, ад чаго рабочыя атрымалі траўмы.

У абодвух выпадках пацярпелых шпіталізавалі ў лякарні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі