Работнікаў Акадэміі навук рэкамендавана адправіць у адпачынкі "на 2-3 тыдні"

Дакумент аб адпачынках у Акадэміі навук
Дакумент аб адпачынках у Акадэміі навук

У распараджэнні Еўрарадыё аказалася фота дакумента за подпісам старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Гусакова. У ім работнікаў структурных падраздзяленняў НАН рэкамендуецца "па-магчымасці накіраваць у працоўныя і сацыяльныя адпачынкі на бліжэйшыя 2-3 тыдні". Рэкамендацыя тлумачыцца "распаўсюдам інфекцыі, выкліканай COVID-19", і неабходнасцю "абмежаваць колькасць кантактаў".

Асаблівую ўвагу рэкамендуецца надаць работнікам сталага веку. Жадаючых можна накіраваць на адпачынак у санаторый "Іслач" НАН Беларусі.

Работников Академии наук рекомендовано отправить в отпуска "на 2-3 недели"

Дзве незалежныя крыніцы паведамілі Еўрарадыё, што каранавірусная інфекцыя пацверджаная ў кіраўніка аднаго з інстытутаў НАН Беларусі. Па звестках адной з іх, 63-гадовы мужчына дыхае пры дапамозе апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Крыніцай інфекцыі сталі кантакты за мяжой.

Па стане на 7 красавіка ў Беларусі афіцыйна пацверджаны 861 выпадак каранавіруснай інфекцыі. З іх 527 у Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі