Радаван Караджыч атрымаў пажыццёвае зняволенне
73-гадовы Радаван Караджыч атрымаў пажыццёвае зняволенне. Прысуд першаму прэзідэнту Рэспублікі Сербскай змяніў апеляцыйны суд у Гаазе. У сакавіку 2016-га Караджыч быў асуджаны на 40 гадоў зняволення за злачынствы супраць чалавечнасці, генацыд баснійскіх мусульман і вайсковыя злачынствы, здзейсненыя падчас вайны ў Босніі ў 1992-1995 гадах. Між іншым, яго прызналі вінаватым у генацыдзе ў Срэбраніцы, баснійскім горадзе, у якім летам 1995-га былі забітыя некалькі тысяч мусульман.
Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі выставіў абвінавачанне Радавану Караджычу ў вайсковых злачынствах у 1995-м, але арыштаваць яго ўдалося толькі ў 2008 годзе, інфармуе meduza.io.
Reuters