Радыкальныя ісламісты расстралялі паўсотні студэнтаў
На паўночным усходзе Нігерыі адбылося масавае забойства.
Баевікі радыкальнай ісламскай групоўкі “Бока Харам” уварваліся ў студэнцкі інтэрнат і адкрылі агонь па спячых.
Як паведамляе РИА Новости, згодна папярэдняй інфармацыі, забіта не менш за 50 чалавек.
Баевікі “Бока Харам” вядомыя сваёй нянавісцю да асветы. Раней іх лідэр ужо абяцаў спаліць усе школы на тэрыторыі краіны і забіць ўсіх настаўнікаў. Улады Нігерыі паабяцалі за інфармацыю пра яго асобу амаль 2 мільёны долараў ЗША, аднак напады і забойствы працягваюцца.