Рагозін прывёз Лукашэнку падарунак з космасу (відэа)

Рагозін прывёз Лукашэнку падарунак з космасу (відэа)

21 студзеня ў Мінску адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і гендырэктара дзяржкарпарацыі "Роскосмос" Дзмітрыя Рагозіна. Як інфармуе прэс-служба беларускага кіраўніка, гаворка ішла пра сумесныя праекты ў касмічнай сферы.

"Мы робім не тое што першыя крокі ў космасе, а магчымыя крокі, — гаварыў Лукашэнка. — Дарагая рэч, але развіццё космасу — адзін з прыярытэтаў у нас, таму што гэта высокія тэхналогіі".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што наша краіна "заўсёды зарабляла за кошт мазгоў і рук людзей", паколькі прыродных рэсурсаў мала. Таму "космас — гэта лакмусавая паперка", якая дапамагае ацаніць магчымасці і здольнасці пэўнай дзяржавы.

Рагозін прывёз Лукашэнку пальчатку касманаўта, які нядаўна вярнуўся на Зямлю. Якога менавіта касманаўта, расійскі госць не стаў гаварыць, "каб іншыя не рэўнавалі". Дзмітрый Рагозін паабяцаў назваць касманаўта пазней "па сакрэце" (магчыма, гэта расіянін Аляксей Аўчынін, які вярнуўся з космасу ў пачатку кастрычніка 2019-га).

"Гэта ў мяне першы такі легендарны падарунак", — прызнаўся беларускі кіраўнік.

Рагозін прывёз Лукашэнку падарунак з космасу (відэа)
За Рагозіным можна пабачыць упакаваны падарунак / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі