Рашэнне па паралімпійцах Беларусі і Расіі будзе прымацца ў лістападзе

Рашэнне па паралімпійцах Беларусі і Расіі будзе прымацца ў лістападзе

Рашэнне па допуску ці нядопуску паралімпійцаў Беларусі і Расіі да Паралімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы будзе прымацца ў лістападзе на генасамблеі Міжнароднага паралімпійскага камітэта. Пра гэта Reuters паведаміў яго прэзідэнт Эндру Парсанс.

У пачатку сакавіка 2022-га з-за расійскай агрэсіі супраць Украіны паралімпійцаў Беларусі і Расіі адхілілі ад Гульняў у Пекіне. Іх не дапусцілі да выступлення нават пад нейтральным сцягам. У траўні Парсанс заяўляў, што ў лістападзе 2022-га Беларусь і Расію могуць выключыць з Міжнароднага паралімпійскага камітэта. Дакладная дата і месца правядзення генеральнай асамблеі пакуль не абвешчаныя.

"Я не думаю, што ва Украіне сапраўды нешта моцна змянілася, — кажа прэзідэнт Міжнароднага паралімпійскага камітэта. — Няма ніякіх прыкмет таго, што сітуацыя зменіцца. У нас ёсць тры месяцы да лістапада. Калі сітуацыя зменіцца, у нас могуць быць іншыя дыскусіі ў параўнанні з Пекінам... Ці хочам ці мы, каб расійскія і беларускія спартсмены спаборнічалі? Наша пасланне заключаецца ў тым, што мы хочам бачыць усіх спартсменаў з усіх краін, але тое, што адбываецца ва Украіне, выходзіць за рамкі гэтага імкнення... Калі наш рух вырашыць, што яны (расійскія і беларускія спартсмены) не будуць на гульнях, так, нам будзе не хапаць некаторых спартсменаў, але спорт выжыве".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі