Расія купляе зброю ў Паўночнай Карэі — New York Times

Расія купляе зброю ў Паўночнай Карэі — New York Times

Расія купляе зброю ў Паўночнай Карэі, піша New York Times. Выданне спасылаецца на даныя амерыканскай разведкі. Аднак не ўдакладняецца, пра якую менавіта зброю гаворка. Згадваюцца толькі артылерыйскія снарады і ракеты.

У ЗША лічаць, што гэты факт пацвярджае эфектыўнасць санкцый супраць РФ. Яны аказваюць уплыў на здольнасць Крамля падтрымліваць вайну ва Украіне.

Эксперты адзначаюць, што Расію і Паўночную Карэю падштурхоўваюць да больш цеснага супрацоўніцтва санкцыі і міжнародная ізаляцыя.

Раней з'явіліся паведамленні аб тым, расіяне пачалі выкарыстоўваць беспілотнікі іранскай вытворчасці. Але пры гэтым адзначаюцца "шматлікія збоі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі