Расія пусціць да сябе беларускую свініну

Гэта Брэсцкі мясакамбінат, Бярозаўскі мясакансервавы камбінат, Пінскі мясакамбінат, свінагадоўчы комплекс ААТ "Белавежскі", свінагадоўчы комплекс "Белдан", ЗАТ "Ружаны-Агра".



Рашэнне прынята на падставе матэрыялаў, прадстаўленых Дзяржаўнай ветэрынарнай службай Беларусі, паведамляе interfax.by. Перад гэтым расійскія і беларускія ветспецыялісты правялі праверку на беларускіх мясакамбінатах на прадмет афрыканскай чумы свіней.



Расія ўвяла забарону на ўвоз свіней і прадукцыі свінагадоўлі з Беларусі ў жніўні 2013 года. Прычынай стала афрыканская чума свіней. Ад 17 кастрычніка была знятая забарона з паставак прадукцыі Мінскага, Барысаўскага і Слуцкага мясакамбінатаў. Цяпер дадаліся яшчэ шэсць.



Фота — calorizator.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі