Расія рыхтуе ва Украіне план дэзінфармацыі "Майдан-3" — Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі
Расія рыхтуецца распаўсюдзіць ва Украіне новы план дэзінфармацыі "Майдан-3". Пра гэта заходнім журналістам расказаў Уладзімір Зяленскі.
"У нашай разведкі ёсць інфармацыя, якая таксама паступіла ад нашых партнёраў", — перадае hromadske.ua выказванні прэзідэнта Украіны.
Па яго словах, Масква імкнецца пасеяць раскол ва ўкраінскім грамадстве, ствараючы хаос унутры краіны і ўрэшце ліквідаваць прэзідэнта.
Зяленскі патлумачыў назву гэтай расійскай аперацыі: "Майдан для іх — гэта пераварот, таму аперацыя зразумелая".
Іншых дэталяў прэзідэнт Украіны не паведаміў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.