УСУ правялі паспяховыя аперацыі на ўсходнім беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці

УСУ замацаваліся на плацдармах на левым беразе Дняпра

УСУ замацаваліся на плацдармах на левым беразе Дняпра / facebook.com/uafmarines

Ва Узброеных сілах Украіны расказалі пра паспяховыя аперацыі на левым (усходнім) беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці. "Украінскім марскім пяхотнікам ва ўзаемадзеянні з іншымі падраздзяленнямі Сіл абароны ўдалося замацавацца на некалькіх плацдармах", — гаворыцца ў паведамленні камандавання марской пяхоты ВМС УСУ. Раней, нагадаем, пра ўкраінскія плацдармы на левым беразе пісалі рускія ваенкары. Гаворка ішла пра плацдармы ў раёне населеных пунктаў Крынкі і Пойма.

Паводле ўкраінскіх марпехаў, расіяне ў выніку баёў на левым беразе Дняпра панеслі цяжкія страты ў жывой сіле і тэхніцы. У Інстытуце вывучэння вайны пацвярджаюць, што ў мінулыя суткі "ўкраінскія войскі працягнулі маштабнейшыя, чым звычайна, аперацыі на ўсходнім беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці і, відаць, прасунуліся ў раёне Крынак". Баі працягваюцца і каля Поймы (гэта ў 11 км ад Херсона і 4 км ад Дняпра), а таксама Пішчанаўкі (15 км на ўсход ад Херсона і 3 км ад Дняпра). Напярэдадні Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскія сілы перахапілі ініцыятыву ў раёне аперацый на Чорным моры і стварылі ўмовы, якія прымушаюць Расію хаваць свае вайсковыя караблі. Разам з тым Зяленскі прызнаў, што пастаўкі ключавых артылерыйскіх снарадаў ва Украіну скараціліся на фоне вайны ў Ізраілі.

"Гэта не тое, што ЗША сказалі: мы нічога Украіне не даем. Не! Проста кожны ваюе за (запасы) сам", — сказаў Зяленскі журналістам. Раней, нагадаем, стала вядома, што ЕС не зможа перадаць Украіне ў абумоўлены тэрмін (да канца сакавіка) абяцаны мільён артылерыйскіх снарадаў.

ВСУ провели успешные операции на восточном берегу Днепра в Херсонской области
Карта баёў у Херсонскай вобласці / understandingwar.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі