Украінскія войскі стварылі яшчэ адзін плацдарм на левым беразе Дняпра

Вайна ва Украіне

Вайна ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua

Украінскія войскі стварылі яшчэ адзін плацдарм на левым беразе Дняпра. На гэты раз каля населенага пункта Крынкі, дзе высадзіліся 19 кастрычніка. Расіяне не змаглі цалкам вярнуць страчаныя пазіцыі, пішуць расійскія "ваенкары". У атацы на ўкраінскі дэсант, які замацаваўся ў Крынках, прымалі ўдзел 4 танкі. Але іх прымусіла адступіць украінскія артылерыя з правага берагу Дняпра.

Расіяне наракаюць, што ўкраінцы актыўна выкарыстоўваюць беспілотнікі, глушаць сувязь, і яны не могуць аператыўна выклікаць артылерыйскую падтрымку. Удары па пазіцыях украінскіх вайскоўцаў наносіла расійская авіяцыя.

Днямі ўкраінскія вайскоўцы занялі плацдарм на левым беразе Дняпра каля вёскі Пойма. Баі там ішлі некалькі дзён. Расіяне сцвярджаюць, што вярнулі страчаныя пазіцыі. Але зусім магчыма, што насамрэч баі там працягваюцца.

Украінскія войскі стварылі яшчэ адзін плацдарм на левым беразе Дняпра
Telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі