У чыноўнікаў Віцебскага гарвыканкама арыштавалі ўжо трэцяе аўто

Аўтамабіль, выстаўлены на аўкцыён

Аўтамабіль, выстаўлены на аўкцыён / e-auction.by

Каля Віцебскага гарвыканкаму арыштавалі аўтамабіль Renault Logan 2018 года выпуску і выставілі на аўкцыён. Пра гэта паведамляецца на сайце "Белюрзабеспячэння", якое ладзіць электронныя таргі.

На сайце пазначаныя абцяжаранні, накладзеныя на аўто — заклад і арышт судовага выканаўцы. Даўжніком лічыцца Віцебскі гарвыканкам.

Таргі прызначаныя на 27 жніўня. Першапачатковая цана — 8945 рублёў.

Як заўважае сайт "Зеркало", гэта ўжо трэцяя машына гарвыканкама, выстаўленая на аўкцыён. Летась у красавіку з малатка пайшоў дызельны універсал Volkswagen Passat 2000 года выпуску. На яго было 10 прэтэндэнтаў. Пераможца аддаў за машыну 11 220 рублёў 90 капеек.

А ў студзені 2023-а прадавалі Nissan Almera 2013 года выпуску. Праўда, пакупнікоў на яго не знайшлося. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі