Украінскія войскі стварылі яшчэ адзін плацдарм на левым беразе Дняпра
Украінскія вайскоўцы
Украінскія войскі стварылі яшчэ адзін плацдарм на левым беразе Дняпра. У аперацыі ўдзельнічалі дзве штурмавыя групы 35-й і 36-й брыгад марской пяхоты ВМС Украіны, пішуць расійскія "ваенкары".
Атака праводзілася ўздоўж чыгуначнага моста пры падтрымцы артылерыі і FPV-дронаў. У выніку ўкраінскія марскія пехацінцы вызвалілі вёску Пойма. Там яны занялі кругавую абарону. Калі ж праз Дняпро перакінулі падмацаванне, марскія пехацінцы ўвайшлі ў суседнюю вёску Пясчанаўку. Баі працягваюцца. Расіяне чакаюць, што ўкраінскія войскі будуць захопліваць плацдармы і ў іншых раёнах на Дняпры.
Тым часам Генштаб Узброеных сіл Украіны пакуль не паведамляе пра поспехі на Херсоншчыне. У ранішняй зводцы адзначаецца правядзенне контрбатарэйнай барацьбы і ўдары "па тылах праціўніка". Адначасова Генштаб паведаміў пра знішчэнне за мінулыя суткі 1 расійскага самалёта і 6 верталётаў. Верагодна, гэта вынік украінскага ракетнага ўдару па акупаваным Бярдзянску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.