Расія вызваліла 10 замежных ваеннапалонных, якія ваявалі за Украіну

Шон Пінер, Саадун Брагім і Эйдэн Аслін у Данецку ў чэрвені 2022-га / ria.ru
Шон Пінер, Саадун Брагім і Эйдэн Аслін у Данецку ў чэрвені 2022-га / ria.ru

Расія вызваліла 10 замежных ваеннапалонных, якія ваявалі за Украіну. Як паведамляе Reuters, адбылося гэта пры пасярэдніцтве наследнага прынца Саудаўскай Аравіі. Па даных МЗС гэтай краіны, сярод вызваленых ёсць двое грамадзян ЗША, 5 — Вялікабрытаніі, грамадзяне Швецыі, Харватыі і Марока. Самалёт з гэтымі людзьмі ўжо прызямліўся ў Саудаўскай Аравіі.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Ліз Трас вітала вызваленне брытанскіх грамадзян у Twitter як "надзвычай доўгачаканую навіну "пасля" месяцаў нявызначанасці і пакут для іх і іх сем'яў". Яна падзякавала за гэта прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму, а таксама Саўдаўскай Аравіі, якая ўмяшалася ў сітуацыю і паспрыяла таму, каб "крамлёўскія марыянеткі адпусцілі палонных".

Сярод вызваленых — ваеннапалонны брытанец Эйдэн Аслін, прысуджаны да смяротнага пакарання судом самаабвешчанай ДНР. Разам з ім у Данецку быў асуджаны і брытанец Шон Пінер. І ён вернецца на радзіму. Як і асуджаны з імі на смяротнае пакаранне грамадзянін Марока Саадун Брагім.

У Крамлі заяўлялі, што ўзятыя ў палон добраахвотнікі нібыта найміты, а не вайскоўцы Узброеных сіл Украіны, таму на іх міжнароднае права не распаўсюджваецца. Але гэта хлусня, на што звяртаў увагу афіцыйны Кіеў. У адпаведнасці з Жэнеўскай канфенцыяй, ваеннапалонных не могуць судзіць за ўдзел у ваенных дзеяннях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі