Расіяне перахапілі трохмесячнае ільвяня, якое на мікрааўтобусе везлі ў Беларусь
Ільвяня, якое незаконна везлі ў Беларусь / ctu.customs.gov.ru
Расіяне перахапілі ў Злынкаўскім раёне трохмесячнае ільвяня, якое на мікрааўтобусе везлі з РФ у Беларусь. Экзатычнага пасажыра бранскія мытнікі знайшлі сярод рэчаў на задніх сядзеннях. Дакументаў на жывёлу ў кіроўцы не было. Пасля агляду спецыялістамі ільвяня перадалі ў заапарк Тульскай вобласці, дзе "ёсць неабходныя ўмовы для яго камфортнага знаходжання", піша ctu.customs.gov.ru.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.