Расіяне прасунуліся ва Украіне — ISW

Украінскі вайсковец у раёне Аўдзееўкі

Украінскі вайсковец у раёне Аўдзееўкі / Getty Images

Расійскія войскі ва Украіне наступаюць і маюць нязначнае прасоўванне на двух напрамках — на мяжы Купянск-Сватава-Крамянная ў Луганскай вобласці і ў раёне Аўдзееўкі (Данецкая вобласць). Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Інстытута вывучэння вайны (ISW) са спасылкай на геалакацыйныя кадры.

У прыватнасці, на кадрах з раёна наступальнай аперацыі ўздоўж лініі Купянск-Сватава-Крэменная бачна, што расіяне "нязначна прасунуліся на паўднёвы ўсход ад Дзіброва (7 км на паўднёвы захад ад Крамянной)". Генштаб Украіны ўчора паведамляў, што УСУ адбілі на Купянскім кірунку па меншай меры чатыры расійскія атакі. Яшчэ сама меней пяць расійскіх атак былі адбіты на Ліманскім напрамку ў раёне Макееўкі (23 км на паўночны захад ад Крамянной) і Цёрнага (17 км на захад ад Крамянной).

Расіяне ўчора таксама працягвалі наступленне ў раёне Аўдзееўкі. У апошнія дні яны прасунуліся і тут — у прыватнасці, на ўсход ад Стэпнога (гэта ў 3 км на паўночны захад ад Аўдзееўкі). Напярэдадні расійскія рэсурсы пісалі, што іх войскі ўжо ўвайшлі ў адміністрацыйныя межы самой Аўдзееўкі, але ISW не знайшоў візуальнага пацверджання гэтых заяваў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі гэтымі днямі знаходзіцца ў ЗША, дзе вядзе перамовы аб выдзяленні дадатковай дапамогі для абароны ад расійскай агрэсіі. На мінулым тыдні рэспубліканцы ў Кангрэсе ЗША заблакавалі выдзяленне дапамогі Украіне. Але ўчора Зяленскі дамовіўся з МВФ аб выдзяленні Украіне чарговага траншу на 900 млн долараў. Сродкі пойдуць на падтрымку бюджэту, паведамілі ў МВФ.

Россияне продвинулись в Украине — ISW
Карта баёў у раёне Аўдзееўкі / understandingwar.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі