Сенат ЗША заблакаваў законапраект аб дапамозе Украіне і Ізраілю

Капітолій

Капітолій / pixabay.com

Рэспубліканцы заблакавалі разгляд у Сенаце ЗША законапраекта аб дапамозе Украіне і Ізраілю. Пытанне аб унясенне гэтага дакумента на галасаванне набрало менш за 50 галасоў, а трэба было мінімум 60 з 100. Рэспубліканцы патрабавалі ўключыць у гэты законапраект пункт аб бяспецы межаў ЗША. Яны дамагаюцца ўзмацнення жорсткасці мер па кантролі над іміграцыяй на мяжы з Мексікай.

Гэты законапраект прадугледжваў выдзяленне $106 млрд дапамогі. З іх $61 млрд прызначаўся для Украіны — грошы вылучаліся ў асноўным на закупку зброі ў ЗША. Ізраіль павінен быў атрымаць $14,3 млрд (з іх $10,6 млрд на зброю). Яшчэ $14 млрд вылучаліся на бяспеку межаў саміх Злучаных Штатаў і дапамогу Азіяцка-Ціхаакіянскаму рэгіёну.

Hromadske нагадвае, што Кангрэс ЗША раней ужо вылучыў Украіне $111 млрд, у тым ліку $67 млрд на фінансаванне ваенных закупак, $27 млрд на эканамічную і грамадзянскую дапамогу і $10 млрд на гуманітарную дапамогу. Але ўся гэтая дапамога, акрамя 3% вайсковага фінансавання, будзе вычарпаная да канца года, заявіла прадстаўніца Белага дома Шаланда Янг. А кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак напярэдадні ў Вашынгтоне заявіў, што без новых паставак амерыканскай вайсковай дапамогі Украіна рызыкуе прайграць вайну Расіі. "Нам будзе цяжка ўтрымацца на тых жа пазіцыях і проста выжыць", — адзначыў ён, выступаючы ўчора ў Інстытуце міру ЗША ў Вашынгтоне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі