Расіяне затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на мільёны долараў
Кантрабанда з Беларусі / customs.gov.ru
Расійскія мытнікі затрымалі буйную партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі. На Смаленшчыне спынілі тры фуры, якія па дакументах везлі пад Маскву груз пластыкавага посуду. Аднак у грузавіках знайшлі 2,3 млн пачкаў цыгарэт без акцызных марак (CREDO, NZ Gold Compact, NZ Black Power, "Корона"). Мытнікі ацанілі кантрабанду на суму каля 260 мільёнаў расійскіх рублёў, паведамляе прэс-служба Федэральнай мытнай службы Расіі. Гэта каля 4,3 млн долараў.
Таксама высветлілася, што на аўтамабілях былі "падробленыя дзяржаўныя рэгістрацыйныя знакі".
Кантрабанду з РБ у РФ затрымліваюць рэгулярна. Расійскія эксперты ацэньваюць пастаўкі з Беларусі як 92% незаконнага абароту цыгарэт у Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.