Расійскай ядзернай зброі ў Беларусі можна пакуль не чакаць

Расійскай ядзернай зброі ў Беларусі можна пакуль не чакаць

Расія бачыць чырвоныя лініі і даволі асцярожная ва ўсім, што звязана з праецыраваннем сваёй ядзернай зброі на сумежныя тэрыторыі, лічыць кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.

Таму расійскіх ядзерных ракет на Беларусі можна пакуль не чакаць. Калі ўсё ж яны на Беларусі з’явяцца, камандаваць імі ў такім выпадку будзе выключна расійскае кіраўніцтва.

“Загады на выкарыстанне такой зброі, калі, крый божа, такое здарыцца, будзе аддаваць таксама Расія. Мінск тут будзе выключна аб’ектам, а не суб’ектам рашэнняў”, — кажа Паротнікаў.

Паротнікаў кажа, што Масква можа разгледзець гэты сцэнар, толькі калі ракеты меншай і сярэдняй далёкасці з’явяцца ў Еўропе.

“Пакуль што да гэтага яшчэ далёка”, — каментуе эксперт.

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю РІА Новости сказаў пра магчымую прапанову прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну вярнуць ядзерную зброю ў Беларусь. Такім чынам Лукашэнка адказаў на словы генсека НАТА пра ўмовы, пры якіх магчымае размяшчэнне ядзернай зброі ва Усходняй Еўропе.

Поўную размову з Андрэем Паротнікавым слухайце на ютуб-канале Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі