Расійскі бізнес скардзіцца на складанасці з транзітам лекаў праз Беларусь
На беларуска-расійскай мяжы / БЕЛТА
Расійскі бізнес скардзіцца на складанасці з транзітам лекаў праз Беларусь, піша vedomosti.ru. Выданне спасылаецца на ліст Асацыяцыі расійскіх фармацэўтычных вытворцаў. Праблемы з транзітам узніклі і ў расійскіх, і ў замежных членаў асацыяцыі, якія займаюцца імпартам фармпрадукцыі з Еўропы.
Справа ў тым, што з восені, у адпаведнасці з урадавай пастановай, праз нашу краіну можна перавозіць лекі і медвырабы, уключаныя ў адпаведныя рэестры РБ ці Еўразійскага эканамічнага саюза. Высветлілася, што ў беларускі рэестр уключаныя далёка не ўсе расійскія прэпараты, а агульны рэестр ЕАЭС яшчэ напаўняецца. У такой сітуацыі расійскі бізнес і заявіў, што транзіт праз Беларусь будзе ісці з затрымкамі, і спадзяецца на падтрымку ўладаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.