Расійскі палітык: ЗША хочуць развярнуць Лукашэнку супраць Расіі
Такое меркаванне выказаў кіраўнік камітэта Дзяржаўнай Думы Расіі.
Вашынгтон мае намер альбо зрынуць кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку, альбо паставіць яго на антырасійскія пазіцыі. Такое меркаванне ў чацвер выказаў кіраўнік камітэта Дзяржаўнай Думы Расіі па міжнародных справах Аляксей Пушкоў.
У сваім твітары расійскі палітык напісаў, што "Нуланд заявіла: ЗША адкрытыя для дыялогу з Беларуссю. Значыць, зноў збіраюцца зрынуць Лукашэнку, ці хаця б развярнуць яго супраць Масквы".
Вікторыя Нуланд — гэта памочнік дзяржсакратара ЗША. Напярэдадні яна заявіла, што ЗША і Беларусі ў апошнія гады ўдалося зрабіць маленькія крокі насустрач. Разам з тым Вашынгтон не адмаўляецца ад прэтэнзій да афіцыйнага Мінска ў праваабарончай галіне.
Фота — ria.ru