Расійскія лётчыкі ў Беларусі хаваюць твары
"Хлеб з соллю" для тых, хто атакуе Украіну / t.me/modmilby
Расійскія лётчыкі ў Беларусі хаваюць твары. Прэс-служба Мінабароны РБ апублікавала фотарэпартаж, як іх сустракалі "хлебам з соллю". Расіяне прыбылі ў нашу краіну для ўдзелу "ў сумесным лётна-тактычным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі".
Лётчыкі з РФ падчас фотасесіі схавалі твары за акулярамі. Верагодна, яны баяцца, што будуць ідэнтыфікаваныя ўкраінскімі спецслужбамі, як выканаўцы ракетных удараў па Украіне, падчас якіх гінуць мірныя жыхары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.