Расійскія салдаты атрымаюць шкарпэткі "Алсу" і біркі пад беларускія прыцэлы

Пазнакі плануецца мацаваць на ліпучках на новыя камплекты палявой формы. Матэрыял біркі здольны адлюстроўваць толькі выпраменьванне інфрачырвонага спектру, у прыбор начнога бачання такая пазнака бачная як яркая кропка.


У арміі ЗША такая тэхналогія ўжо выкарыстоўваецца, а ў расійскай існуе праблема якасных прыбораў начнога бачання. З 2009 года расійскае войска закупляе беларускія прыцэлы "Юкон" і "Дэдал", інфармуе сайт lenta.ru.


Тым часам стала вядома, што тэндэр Мінабароны Расіі на выраб шкарпэтак для войска выйграла фабрыка "Алсу". Да 1 верасня 2013 года яна паставіць 1 млрд 72 млн шкарпэтак замест легендарных парцянак.

Расійскае войска ўзброіцца... надзіманымі танкамі і самалётамі

Фота — EPA/LETA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі