Расійскія самалёты рэгулярна скідваюць бомбы на Белгародскую вобласць РФ
Частка авіябомбаў з расійскіх самалётаў трапляе на тэрыторыю Расіі
Расійскія самалёты працягваюць рэгулярна скідваюць бомбы на Белгародскую вобласць РФ. Як піша ASTRA, толькі за двое сутак (24-25 траўня) іх было дзевяць, а за апошнія тры месяцы — дзясяткі.
24 траўня знайшлі пяць ФАБаў-250: у раёне пасёлка Чырвоная Паляна, за кіламетр ад вёскі Прысцень, каля пасёлкаў Гарадзішча і Калінінскі, а таксама на тэрыторыі паляўнічай гаспадаркі каля Шыбекіна. 25 траўня дзве авіябомбы ФАБ-500 "няштатна сышлі" і ўпалі ў 600 метрах ад вёскі Круты Лог і ў 300 метрах ад вёскі Пратапопаўка. У той жа дзень за кіламетр ад пасёлка Мічурынскі выявілі паўтаратонную аб'ёмна-дэтануючую авіябомбу АДАБ-1500. Такімі боепрыпасамі бамбілі ўкраінскі Ваўчанск на Харкаўшчыне. І зноў у расійскай авіяцыі нешта пайшло не так.
Выданне падлічыла, што за апошнія тры месяцы расіяне выпусцілі на Белгародскую вобласць Расіі і на акупаваныя тэрыторыі 70 авіябомбаў.
Улады РФ намагаюцца схаваць факты, што на расійскія населеныя пункты падаюць расійскія бомбы. Інакш давялося б тлумачыць прычыны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.