Расійскія войскі ўдарылі па чыгуначным вакзале Херсона — Зяленскі

Херсонскі вакзал, ілюстрацыйнае фота

Херсонскі вакзал, ілюстрацыйнае фота / Херсонскі гарсавет

Расійскія войскі 26 снежня нанеслі ўдар па чыгуначным вакзале Херсона. Пра гэта ў сваім вечаровым звароце паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

"Расійскі ўдар па чыгуначным вакзале. Эвакуацыйны цягнік. Усе службы цяпер на месцы. Колькасць забітых і пацярпелых высвятляецца. На месцы было шмат цывільных. Усе абнаўленні інфармацыі будуць прадстаўлены адпаведнымі службамі", — заявіў кіраўнік Украіны.

Паведамляецца пра смерць паліцыянта. Раненні атрымал два ягоныя калегі і дзве цывільныя асобы. Таксама ёсць звесткі пра некалькіх параненых работнікаў чыгункі.

Міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка паведаміў, што на вакзале каля 140 мірных жыхароў чакалі адпраўлення эвакуацыйнага цягніка, калі пачаўся масіраваны абстрэл горада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі