Залужны назваў сваю галоўную памылку ў 2023 годзе

Валерый Залужны

Валерый Залужны / Офіс прэзідэнта Украіны

Галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны 26 снежня даў брыфінг для журналістаў, у якім падвёў вынікі года.

Сярод іншага ён паведаміў, што менавіта лічыць сваёй галоўнай памылкай. "Мая галоўная памылка — я лічыў, што такая колькасць страт, якія мы нанеслі саперніку, спыніць любога. Але не Расійскую Федэрацыю", — перадае словы Залужнага hromadske.ua.

Галоўнакамандуючы УСУ паведаміў, што Украіна выявіла не толькі праблемы, але і 90% рашэнняў, "каб дзейнічаць больш эфектыўна і захаваць людзей. З намі пагадзіліся нашы партнёры".

Па словах Залужнага, праціўнік ад Украіны не адстае і апошнімі днямі адбываецца магутнае супрацьстаянне на ўзроўні прымянення тэхналогій.

Таксама ён паведаміў, што ўкраінскія байцы абараняюць кожны кавалак зямлі. "Але калі на гэтым вузенькім шматку варожыя снарады пачынаюць перакопваць гэтае месца разам з камянямі, з зямлёй, з нашымі байцамі — жыццё нашых байцоў нам важнейшае", — падкрэсліў галоўнакамандуючы УСУ.

Гаворачы пра перспектывы далейшай замежнай дапамогі, Залужны падкрэсліў, што заходнія партнёры па-ранейшаму падтрымліваюць Украіну.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі