Раскамнагляд аб'явіў пра блакіроўку Instagram у РФ
Раскамнагляд аб'явіў пра блакіроўку Instagram у РФ. З 14 сакавіка. Бо там "распаўсюджваюцца інфармацыйныя матэрыялы, якія ўтрымліваюць заклікі да здзяйснення гвалтоўных дзеянняў у дачыненні грамадзян Расійскай Федэрацыі, у тым ліку вайскоўцаў". Відаць, маецца на ўвазе тое, што Meta змяніла палітыку ў сваіх сацсетках і для карыстальнікаў з Польшчы, Украіны і Расіі дазволена пісаць пасты з пажаданнем смерці кіраўнікам РБ і РФ.
Раскамнагляд аператыўна адрэагаваў на патрабаванне пракуратуры аб блакіроўцы.
Таксама 11 сакавіка стала вядома, што Генпракуратура РФ звярнулася ў суд з патрабаваннем прызнаць "экстрэмісцкай арганізацыяй" кампанію Meta.
Facebook быў заблакаваны ў Расіі раней.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.