“Раскосмас” знайшоў вінаватых у сваіх няўдачах: Ілан Маск і Украіна

“Раскосмас” знайшоў вінаватых у сваіх няўдачах: Ілан Маск і Украіна

Расійская дзяржаўная карпарацыя “Раскосмас” знайшла вінаватых у сваіх няўдачах. Як вынікае са справаздачы за 2017 год, на якую спасылаецца РБК, расіяне істотна знізілі экспарт ракетна-касмічнай тэхнікі і не выканалі планы касмічных запускаў. Меркавалася, што доля расійскага экспарту такой прадукцыі складзе 24,5% ад сусветнага, але ж атрымалася толькі 8,5%. Што да запускаў, то з 25 запланаваных ажыццявілі толькі 17.

У якасці абгрунтавання гэтага адхілення ад планавых паказнікаў “Раскосмас” называе дзейнасць амерыканскай кампаніі SpaceX, што належыць Ілану Маску. У ЗША прыватныя фірмы пры садзеянні дзяржавы пачалі выходзіць на сусветны рынак пускавых паслугаў. SpaceX прапануе заніжаныя, дэмпінгавыя кошты на касмічныя запускі.

Таксама вінаватай у невыкананні сваіх планаў “Раскосмас” называе Украіну, якая не змагла своечасова паставіць камплектуючыя для разгоннага блоку “Брыз-КМ” і сарвала запуск спадарожніка “Лыбідзь”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі