Рассельгаснагляд спыніў амаль сотню ўкраінскіх "хамякоў-нелегалаў"

Грызуны былі выяўленыя на днях на чыгуначнай станцыі "Бранск-Арлоўскі" у цягніку "Мікалаеў-Масква", перадае interfax.by

Усе без выключэння хамякі перавозіліся ў пластмасавых кантэйнерах. Уладальнікам грызуноў апынуўся грамадзянін Украіны, які не меў пры сабе неабходных дакументаў і дазволаў. Звяркоў ён хацеў прадаць у Маскве.
 
Мужчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Хамякоў вярнулі на тэрыторыю Украіны. 

Фота — trinixi.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі