Расспажыўнагляд узяўся за спінеры
Спінер сёння — самая папулярная цацка ў свеце. Расспажыўнагляд звярнуў увагу на агрэсіўную кампанію па прасоўванні спінераў дзецям і падлеткам. Ведамства вырашыла афіцыйна папярэдзіць аматараў сучаснай цацкі пра негатыўныя наступства для здароўя, якія могуць іх чакаць.
— не варта набываць спінеры з рук;
— паколькі спінеры ў розных месцах каштуюць вельмі па-рознаму, яны могуць быць вырабленыя з нядобраякасных матэрыялаў. Таму, калі вы набываеце спінер, трэба яго панюхаць і паслухаць. Калі ёсць рэзкі хімічны пах ці павышаны шум — не набывайце;
— калі з цацкай гуляюць дзеці, варта перыядычна правяраць яе на наяўнасць зламаных частак;
— спінеры з элементамі, што свецяцца, і з маленькімі "гадзіннікавымі" батарэйкамі лепш не даваць дзецям дашкольнага ўзросту. А калі ўжо гэта непазбежна, дык гуляцца з імі яны мусяць пад наглядам бацькоў, бо дробныя дэталі могуць трапіць у рот і ў нос.
Спінеры сёння можна набыць на кожным куце. Таму ведамства, улічваючы трывогу з боку бацькоў і выкладчыкаў, сумесна з навукова-даследчымі арганізацыямі ў сферы аховы здароўя дзяцей і падлеткаў вырашыла вывучыць уплыў цацак на здароўе дзяцей, у тым ліку і магчымыя негатыўныя наступствы.