Ратавальнікі дасталі ўсіх пяцярых пацярпелых з шахты ў Салігорску

Хуткая дапамога, ілюстрацыйнае фота

Хуткая дапамога, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

Ратавальнікі дасталі ўсіх пяцярых пацярпелых з шахты ў Салігорску, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

Гарнякоў вязуць у салігорскую цэнтральную раённую больніцу. Паводле папярэдняй інфармацыі ва ўсіх іх цяжкія спалучаныя траўмы — пераломы ключыц, пазваночніка, таза і ніжніх канечнасцяў.

Для дапамогі пацярпелым у Салігорск з Мінска накіравалі брыгаду высокакваліфікаваных спецыялістаў (спінальны хірург і траўматолаг-артапед) РНПЦ траўматалогіі і артапедыі.

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося сёння на адным з руднікоў "Беларуськалію". Кабіна ліфта з людзьмі абарвалася і захрасла ў шахце. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі