Разблакаваны сайт спартыўнай газеты "Прессбол"

Сайт "Прессбола" пасля разблакіроўкі

Сайт "Прессбола" пасля разблакіроўкі / pressball.by

23 кастрычніка быў разблакаваны сайт спартыўнай газеты "Прессбол". Доступу да яго не было з чэрвеня паводле рашэння Мінінфарма. Падчас "маніторынгу" чыноўнікі знайшлі на сайце "парушэнне заканадаўства".

"Прессбол" выходзіць з студзеня 1991 года. Пасля масавых пратэстаў 2020-га ў выдання змяніўся галоўны рэдактар і сышла частка супрацоўнікаў. Апошнім часам "Прессбол" перажываў цяжкі ў фінансавым сэнсе перыяд. У жніўні рэдакцыя спрабавала запусціць новы сайт Re:sport, але ўлады аператыўна заблакавалі і яго. Журналісты публікаваліся толькі ў сацсетках. Была пагроза, што друкаваная версія выдання ўвогуле можа спыніць існаванне.

У жніўні 2023-га памёр галоўны рэдактар газеты Сяргей Лісічкін. Новы з'явіўся толькі ў кастрычніку, ім стаў дырэктар Юрый Арлоў. Перад гэтым Беларуская федэрацыя футбола атрымала поўны пакет акцый "Прессбола".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі