Развітанне з Аляксандрам Кулінковічам — сёння

Развітанне з Аляксандрам Кулінковічам —  сёння

Сёння адбудзецца развітанне лідарам гурта “Нейра Дзюбель” Аляксандрам Кулінковічам. Як паведамляюць сябры памерлага музыкі, жалобная цырымонія адбудзецца з 15.00 да 16.00 у рытуальнай зале крэматорыя на Паўночных могілках Мінска.

Аляксандр Кулінковіч заўчасна памёр 4 жніўня ад схаванай пнеўманіі. У гэты дзень “Нейра Дзюбель” мусіў граць 45-хвілінны сэт на фестывалі “Рок за баброў”. Напярэдадні Кулінковіч паведаміў калегам па гурту, што пачуваецца блага і будзе выклікаць хуткую. Яму было 46 гадоў.

На фестывалі “Рок за баброў” памерлага музыку ўшанавалі хвілінай маўчання, а іншыя ўдзельнікі фэсту прысвяцілі Кулінковічу свае выступы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі