Развітанне з Анатолем Капскім пройдзе ў панядзелак, 24 верасня

Развітанне з Анатолем Капскім пройдзе ў панядзелак, 24 верасня

Развітанне з нязменным кіраўніком футбольнага клуба БАТЭ Анатолем Капскім адбудзецца ў панядзелак, 24 верасня. Як паведамляе сайт клуба, жалобная цырымонія пройдзе ў храме святога Архангела Міхаіла ў аграгарадку Зембін Барысаўскага раёна.

У 7.00 там пачнецца памінальная Боская літургія, а ў 8.00 — адпяванне.

Далей пройдзе грамадзянская паніхіда — з 11.00 да 13.00 на “Барысаў-Арэне” (уваход побач з Media і паркоўкай Р7).

Анатоль Капскі памёр 22 верасня на 53-м годзе жыцця. Вядома, што ён працяглы час змагаўся з цяжкой хваробай.

Ён быў старшынёй праўлення футбольнага клуба БАТЭ з 1996 года, калі каманду вырашылі адрадзіць. Менавіта з ім БАТЭ даволі хутка замацаваўся ў групе лідараў чэмпіянату краіны і ажно 14 разоў выйграваў залатыя медалі. Апошнія 12 сезонаў барысаўскі клуб захоўвае лідарства. Дзякуючы намаганням Капскага, БАТЭ выйшаў у Еўракубкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі