"Сталіца" трэці раз запар стала чэмпіёнам Беларусі

Заўзятары "Сталіцы" перад выездам у Гомель

Заўзятары "Сталіцы" перад выездам у Гомель / vk.com/fcstalitsa

"Сталіца" трэці раз запар стала чэмпіёнам Беларусі па міні-футболе. Фінальную серыю ў ВРЗ яна выйграла з лікам 3:0.

У першым матчы ВРЗ быў пераможаны на яго полі — 3:2. Пасля "Сталіца" выйграла дома — 2:1. Трэці матч прайшоў 13 чэрвеня ў Гомелі. Мінчукі выйгралі з лікам 6:2.

"Сталіца" станавілася чэмпіёнам краіны ўжо шэсць разоў. ВРЗ дагэтуль ні разу не выйграў "золата", хаця восем разоў гуляў у фінале. "Бронза" — у аршанскага "Вітэна".

"Сталіца" трэці раз запар стала чэмпіёнам Беларусі
vk.com/fcstalitsa

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі