Развітанне з Генадзем Гарбуком адбудзецца 9 лютага

Развітанне з Генадзем Гарбуком адбудзецца 9 лютага

Развітанне з Генадзем Гарбуком адбудзецца 9 лютага ў Мінску ў Купалаўскім тэатры, яно пачнецца а 10-й гадзіне, паведамляе тэлеканал АНТ. Народны артыст Беларусі памёр 7 лютага на 84-м годзе жыцця. Яго пахаваюць на Усходніх могілках сталіцы. Спачуванні родным, блізкім і сябрам Гарбука накіраваў кіраўнік дзяржавы.

Генадзь Гарбук быў акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы з 1962 года. Ён зняўся ў больш чым 70 фільмах і серыялах — “Чорны замак Альшанскі”, “Белыя росы”, “Знак бяды”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі