Развітанне з хакеістам Уладзімірам Цыплаковым пройдзе 17 снежня
17 снежня ў будынку крытага катка ў парку Горкага з 10:00 да 13:00 пройдзе развітанне з хакеістам і трэнерам Уладзімірам Цыплаковым.
Адзін з найлепшых беларускіх хакеістаў памёр 14 снежня на 51-м годзе жыцця.
Уладзімір Цыплакоў пачаў сваю хакейную кар'еру ў яраслаўскім "Тарпеда", але неўзабаве перайшоў у мінскае "Дынама". Ён быў адным з першых беларускіх спартоўцаў, якія сталі выступаць у НХЛ ды ІХЛ: "Індыянапаліс Айс" (IHL), "Форт-Уэйн Кометс" (IHL), "Лос-Анджэлес Кінгз" (NHL), "Лас-Вегас Тандэр" (IHL), "Бафала Сэйбрз" (NHL).
У нацыянальнай зборнай хакеіст правёў 114 матчаў, закінуў 70 шайбаў, аддаў 58 выніковых перадач. Тройчы Цыплакова прызнавалі хакеістам года ў Беларусі — у 1992, 2000 і 2002 гадах.
У апошнія гады спартовец працаваў у трэнерскіх штабах расійскіх і беларускіх клубаў. Акрамя таго, ён гуляў у аматарскай хакейнай камандзе Аляксандра Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.