Развітанне з Васілём Сёмухам адбудзецца 6 лютага
Развітанне з Васілём Сёмухам адбудзецца ў Мінску ў сераду, 6 лютага, паведаміла ў сваім акаўнце ў Facebook старшыня "Беларускага ПЭН-Цэнтра" Таццяна Нядбай. З 10-й гадзіны да 14:45 яно будзе праходзіць у рытуальнай зале па вуліцы Альшэўскага, 12. Пасля аўтобусы ад'язджаюць у крэматорый на Паўночныя могілкі.
Сёмуха, адзін з самых вядомых беларускіх перакладчыкаў, памёр ва ўзросце 83 гадоў. Пераклаў на беларускую мову Біблію, "Фаўста" Гётэ і "Доктара Фаўстуса" Томаса Мана.