"Разыйшліся": Звольніўся топ Wargaming, які падтрымаў уварванне Расіі ва Украіну
Звольніўся топ-менеджар кампаніі Wargaming, які падтрымаў уварванне Расіі ва Украіну. 24 лютага крэатыўны дырэктар WG Сяргей Буркатоўскі напісаў у фэйсбуку, што ўхваляе “аперацыю ВС РФ, ДНР і ЛНР”. Праз суткі выдаліў пост. Але яго ўжо заўважылі.
Паднялася хваля абурэння. Ужо 26 лютага айцішнік напісаў, што яны з "Варгеймінгам" "разыйшліся". І прымацаваў да паведамлення фота разваднога маста ў Санкт-Пецярбургу.
"Сяргей сапраўды з'яўляецца супрацоўнікам кампаніі і выказаў сваё асабістае меркаванне, якое катэгарычна не супадае з пазіцыяй кампаніі. Усе нашы сілы зараз кінуты на аказанне дапамогі нашым 550+ кіеўскім калегам і іх сем'ям", — такі каментар ад Wargaming атрымаў сайт dev.by яшчэ тады, калі Буркатоўскі не быў звольнены.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.