РБК: Беларусь знайшла варыянт кампенсацыі страт з-за падатковага манеўра

РБК: Беларусь знайшла варыянт кампенсацыі страт з-за падатковага манеўра

Беларусь знайшла варыянт частковай кампенсацыі страт з-за падатковага манеўра ў нафтавай галіне ў Расіі, піша РБК. Летась наша краіна стала рээкспарцёрам расійскага вугалю ва Украіну. Як сведчаць дадзеныя Белстата, у 2018-м на экспарт пайшло 854 тысячы тон вугалю — у пяць разоў больш, чым было ў 2017 годзе. Пастаўкі ва Украіну выраслі з 0,6 тысячы тон да 588,5 тысяч тон.

Адзначаецца, што летась імпарт вугалю павялічыўся ўдвая. З 1,6 млн тон 1,2 млн тон былі прывезеныя з Расіі.

Улады Беларусі безпаспяхова спрабуюць атрымаць ад Расіі кампенсацыю за расійскі падатковы манеўр. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, страты беларускага бюджэту з 2015-га склалі 3,6 млрд долараў, да 2025 года яны могуць вырасці да 10,6 млрд долараў.

Летась стала вядома, што вугаль з Данбасу з трапляе ў Польшчу праз Беларусь. Але наша краіна ў гэтай лагістычнай схеме — толькі транзітная тэрыторыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі