Рэдакцыю TUT.by наведалі амерыканскія дыпламаты
Рэдакцыю TUT.by сёння наведалі амерыканскія дыпламаты — выканаўца абавязкаў часовага паверанага ў справах ЗША Скот Брэндан і яго эканамічны дарадца Крыстафер Макейб. Яны сустракаліся з заснавальнікам партала Юрыем Зісерам
Як паведамляе TUT.by, дыпламаты выказалі сваю салідарнасць і спыталі, чым ян могуць дапамагчы. Таксама яны распытвалі пра затыманні і чаму супрацоўнікі партала мяркуюць, што справа палітычная. Таксама прадстаўнікам амерыканскай дыпмісіі паказалі працоўныя месцы галоўнага рэдактара Марыны Золатавай і астатніх затрыманых супрацоўнікаў.
7 жніўня Следчы камітэт прыйшоў з ператрусамі ў рэдакцыі TUT.by і агенцтва БелаПАН, было затрымана каля дзясятка рэдактараў і журналістаў, якіх падазраюць у несанкцыянаваным доступе да кампутарнай інфармацыі. Нібыта супрацоўнікі СМІ нелегальна карысталіся доступам да платнай падпіскі дзяржаўнага агенцтва БЕЛТА. 8 жніўня ператрусы правялі дома ў журналіста Паўлюка Быкоўскага і яго жонкі Вольгі, таксама Следчы камітэт прыйшоў у рэдакцыю Realt.by і затрымаў некалькіх супрацоўнікаў.
Савет Еўропы і міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў, а таксама Еўрасаюз заклікалі вызваліць журналістаў.