Рэдактара newgrodno.by аштрафавалі за відэа ТГ-канала, прызнагага экстрэмісцкім

Рэдактара newgrodno.by аштрафавалі за відэа ТГ-канала, прызнагага экстрэмісцкім

12 красавіка суд Ленінскага раёна Гродна аштрафаваў рэдактара сайта Newgrodno.by Ігара Рэмзіка на 725 рублёў (25 базавых). Таксама ў яго канфіскавалі сістэмны блок камп'ютара, піша newgrodno.by

Рэмзіка прызналі вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Нагодай стала тое, што 17 жніўня 2020 года Рэмзік (як індывідуальны прадпрымальнік) размясціў матэрыял, які змяшчаў відэа Telegram-канала, пазней прызнанага экстрэмісцкім.

На судзе Рэмзік сваю віну прызнаў часткова.

Дарэчы, гэта ўжо не першы штраф рэдактару newgrodno.by. За асвятленне акцыяў пратэсту ў Гродне яго затрымлівалі 9 жніўня і 27 верасня. За першае затрыманне яго асудзілі на штраф, другую адміністрацыйную справу спынілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі