Рэкорднае па працягласці поўнае месяцовае зацьменне (відэа)
Рэкорднае па працягласці поўнае месяцовае зацьменне пачалося ўвечары 27 ліпеня. Яго можна назіраць, у тым ліку і ў Беларусі, на працягу бліжэйшых гадзін. Гэтая астранамічная з'ява атрымала назву "Крывавы Месяц".
Таксама сёння адбылася яшчэ адна рэдкая з'ява — так званае Вялікае супрацьстаянне. Сонца, Зямля і Марс выстройваюцца ў адну лінію. Марс бачны з Зямлі як зіхоткая планета ярка-аранжавага колеру нізка над гарызонтам у паўднёвым напрамку.
Апошні раз гэтыя дзве з'явы на небе супадалі каля двух стагоддзяў таму.