Рэнтабельнасць гандлёвых арганізацый была адной з самых нізкіх за ўсю гісторыю

Дзеянне сістэмы цэнавага рэгулявання працягнецца

Дзеянне сістэмы цэнавага рэгулявання працягнецца / sb.by

Рэнтабельнасць гандлёвых арганізацый Беларусі ў пачатку 2023 года была адной з самых нізкіх за ўсю гісторыю. Яна знізілася да 0,4%. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Іван Вежнавец. Паводле яго слоў, "былі прынятыя пэўныя захады" і ўжо ў канцы мінулага года ўдалося выйсці "на стабільную дынаміку ўзроўню рэнтабельнасці ў гандлі ў 1-1,5%".

Згаданая сітуацыя з рэнтабельнасцю гандлёвых арганізацый склалася ў выніку рэгулявання коштаў, за якое ў апошнія гады ўзялася дзяржава. Яно закранула сотні таварных пазіцый. Вежнавец падкрэсліў, што дзеянне сістэмы цэнавага рэгулявання ў РБ працягнецца. Магчымыя толькі "кропкавыя карэктыроўкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі