Рэпетыцыя КаZантыпу адбудзецца ў 10 кіламетрах ад Мінска!

У ноч на бліжэйшую нядзелю адбудзецца тое, чаго даўно чакалі ўсе прыхільнікі самага вядомага на пастсавецкай прасторы рэйверскага фестывалю КаZантып, афіцыйнае адкрыццё якога сёлета пройдзе 29 ліпеня. У мінскіх клабераў з'явіцца рэальная магчымасць падрыхтавацца да КаZантыпа на open air усяго ў 10 кіламетрах ад Мінска! 14 ліпеня на даху матэлю Інтурыст, што на Пцічы, пройдзе Pre-Zet Open Air.

Гэта будзе pre-party як мінскіх вечарынаў на Каzантыпе-2007, так і самога фестывалю. Хэдлайнерамі вечарыны будуць рэзідэнты Рэспублікі Z Сяргэй Дзямідаў і Лена Папова. Таксама возьмуць удзел шэраг вядомых беларускіх ды-джэяў, сярод якіх Alex Skiba, Vadim Key, Mihas, Shimanskill.

Пачатак вечарыны а 23-й. Party працягнецца да раніцы. Для тусоўшчыкаў будуць арганізаваныя аўтобусы: з 22.00 да 01.00 і з 5.00 да 8.00, з Гарадскога Валу.

Арганізараты абяцаюць змясціць на даху матэлю 20кВт апарата і 3 бары, а таксама аздобіць начную імпрэзу піратэхнікай.

Кошт Квіткоў: 20 000 (у папярэднім продажы), 25 000 на месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі