2011 год могуць абвясціць Годам культуры і мовы ў Беларусі

Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка міністра культуры Тадэвуша Стружэцкага ад 21 студзеня на зварот Таварыства беларускай мовы.

Гэты зварот накіраваў старшыня ТБМ Алег Трусаў яшчэ 29 верасня ў грамадскую прыёмную Аляксандру Лукашэнку, які быў на той момант кандыдатам у прэзідэнты. У інтэрв’ю БелаПАН спадар Трусаў выказаў задаволенасць адказам Стружэцкага і спадзеў, што бягучы год сапраўды абвесцяць Годам культуры і мовы. Пагатоў, сёлета будзе адзначацца 120-я гадавіна з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча.

Алег Трусаў мяркуе, што абвяшчэнне такога года садзейнічала б замацаванню беларускай мовы ва ўсіх сферах жыцця. Галоўнымі акцыямі, на думку кіраўніка ТБМ, павінны стаць прыняцца паправак у закон аб беларускай мове, каб забяспечыць сапраўдную роўнасць дзвюх дзяржаўных моваў, а таксама прыняцце закону ці пастановы ўраду аб дзяржаўнай падтрымцы роднай мовы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі